Домой Новости В стране Каб не скралі. У прыбіральні на маладзечанскім заводзе мыла прывязалі на вяроўку

Каб не скралі. У прыбіральні на маладзечанскім заводзе мыла прывязалі на вяроўку

11
0

На маладзечанскім заводзе парашковай металургіі знайшлі спосаб, як змагацца з крадзяжамі гаспадарчага мыла з прыбіральні.

Каб прадмет не маглі скрасці і знесці з прыбіральні, мыла прывязалі на вяроўку.

Фота даслаў чытач.

Источник

«Гэта правакацыя!». Дырэктар завода ў Маладзечне каментуе фотаздымак мыла на вяроўцы

«Рэгіянальная газета» сустрэлася з дырэктарам Завода парашковай металургіі ў Маладзечне Алегам Мінавічам Тапалавым, каб пачуць пазіцыю кіраўніцтва прадпрыемства.

– Гэта зрабіў нейкі правакатар. Гэтую вяроўку прывязаў правакатар, – пракаментаваў Тапалаў.

Карэспандэнтам паказалі прыбіральні, дзе было зроблена рэзананснае фота.

Кіраўніцтва прадпрыемства спачатку паказала іншыя прыбіральні. Але пасля адвялі карэспандэнтаў у прыбіральні, дзе было мыла, якое прывязалі да крана вяроўкай.

На пытанне карэспандэнта, ці абыходзіць дырэктар туалеты кожны дзень, таму ён мог і не ведаць, што нехта прывязвае мыла, Тапалаў нічога не адказаў. Але адзначыў, што звольніў бы любога работніка, які прывязвае мыла.

Источник