Домой Новости В стране Падаражала капуста, а цукар патаннеў. Як змяніліся цэны за люты

Падаражала капуста, а цукар патаннеў. Як змяніліся цэны за люты

15
0

Белстат падсумаваў змяненні цэн у лютым.

Аплата за жыллёва-камунальныя паслугі ў лютым павялічылася на 10,35%. Патаннелі  паслугі чыгуначнага пасажырскага транспарту ў міжнародных зносінах на 3,25%.

Сталі вышэй цэны на свежыя агуркі на 32,22%, на свежую белакачаную капусту на 12,59%, бананы на 9,52%.

У цэлым гародніна стала даражэй на 11,31%, садавіна – на 2,19%.

Сярод прадуктаў харчавання больш за ўсё знізілася цана на цытрусавыя – на 5,41%, таксама і на грушы – на 4,75%, вінаград – 2,82%, свініну – 1,84% і цукар-пясок – 1, 71%.

Прадукты харчавання і безалкагольныя напоі падаражэлі на 1,2%, а тытунёвыя і алкагольныя вырабы – на 0,35 і 0,92% адпаведна.

Источник