Домой Новости В стране Паглядзіце, як праходзіць фестываль у Будславе (Шмат фота)

Паглядзіце, як праходзіць фестываль у Будславе (Шмат фота)

480
0

2-3 ліпеня праходзіць Будслаўскі фэст. «Рэгіянальная газета» паглядзела, як праходзілі ўрачыстасці ўпершыню пасля пажару будслаўскага касцёлу.

На фестываль у Будслаў завіталі прадстаўнікі выканкамаў. Прыязджаў Аляксандр Турчын, кіраўнік Мінаблвыканкама, а на самім фэсце амаль увесь час знаходзіўся старшыня Мядзельскага райвыканкама Анатоль Вайнілка.

У Будславе знаходзілася шмат супрацоўнікаў сілавых структур ва ўніформе і ў цывільнай вопратцы, яны патрулявалі плошчу ля касцёла.

Побач з будслаўскім касцёлам перад фэстам усталявалі крыж, які зрабілі з абгарэлых бэлек і фрагментаў медзі з яго даху, што знішчыў пажар 11 мая.

Увечары арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў у Будславе цэлебрацыю святой імшы для пілігымаў.

— Сёння ля падножжа Апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай мы просім Яе апекі для Касцёла ў нашай краіне, для нас саміх і нашай Бацькаўшчыны, якая перажывае складаны час пандэміі каранавірусу і грамадска-палітычнага крызісу. Да іх нечакана далучыўся пажар Будслаўскага санктуарыя, — казаў Кандрусевіч.

Пасля 23 гадзін адбылася традыцыйная працэсія са свечкамі.

Апоўначы цэлебрацыю ўзначаліў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Источник