Домой Новости В стране Семінарыю зачынілі на каранцін. Ці пойдзе на каранцін манастыр?

Семінарыю зачынілі на каранцін. Ці пойдзе на каранцін манастыр?

328
0

З панядзелка, 20 красавіка, Мінская духоўная семінарыя афіцыйна сышла на каранцін. Ён працягнецца два тыдні, пра гэта паведамілі ў самой установе.

У панядзелак у вышэйшую духоўную ўстанову краіны трапіць стала немагчыма. Усе дзверы зачынілі на ключ. Саму семінарыю наведала з праверкай адміністрацыя Слонімскай ЦРБ, якая ўзяла мазкі на каранавірус у выхаванцаў семінарыі і насельнікаў манастыра. Стала вядома, што ў бальніцу паклалі трох манахаў з Жыровіцкай абіцелі. Таксама ў Гродне на лячэнні знаходзіцца правячы архірэй Наваградскай епархіі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

Семінарыстаў з высокай тэмпературай адпусцілі дамоў. З астатніх узялі распіску аб непарушэнні каранціну. Час захворвання супаў з перыядам велікодных канікулаў, які працягнецца да свята Радуніцы. Абавязкі рэктара цяпер выконвае выкладчык семінарыі протаіерэй Генадзь Логін.

Па блаславенні благачыннага Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра іераманаха Герасіма ўсе, хто пражывае на тэрыторыі святой мясціны, у панядзелак павінны былі памераць тэмпературу цела. Як нам паведамілі, на вахце брацкага корпуса абіцелі кожны меў магчымасць узяць бескаштоўна шматразовую павязку. Карэспандэнт пацікавіўся, ці плануюць манастыр зачыніць ад паломнікаў.

— Пакуль яшчэ невядома, ці закрыюць. Гэта пытанне будзе ў хуткім часе вырашана. Дакладна вядома, што семінарыю ўжо зачынілі на каранцін. Я думаю, што пытанне з закрыццём манастыра вырашыцца станоўча. Усюды цяпер перастрахоўваюцца, і гэта натуральна. На маю думку, гэта трэба было зрабіць даўно — спыніць доступ у манастыр людзей. Сюды ж едуць з усёй Беларусі. У закрыцці на каранцін манастыра нічога кепскага няма — трэба выконваць прафілактычныя меры. Чым менш кантактаў, тым менш рызыкі. У Расіі гэта даўно ўжо зроблена. У нас з гэтым неяк… (уздыхае). Але кіраўніцтву Жыровіцкага манастыра бачна больш, — адказалі ў святой абіцелі.

Источник