Домой Новости За рубежом У Літве пачаліся вучэнні на выпадак аварыі на Астравецкай АЭС

У Літве пачаліся вучэнні на выпадак аварыі на Астравецкай АЭС

57
0

Міністэрства ўнутраных справаў Літвы ў аўторак, 1 кастрычніка, зранку пачало праводзіць «Астравецкія вучэнні». Галоўная іх мэта — праверыць гатоўнасць жыхароў краіны рэагаваць адпаведным чынам у выпадку надзвычайнага здарэння на БелАЭС, паведамляе delfi.lt

Практыкаванні будуць адбывацца на працягу чатырох дзён, ад 1 па 4 кастрычніка.

У першы дзень вучэнняў прайшоў тэст ужо існуючай сістэмы паведамленняў — гарадскія сірэны і сістэма аўтаматычнага паведамлення грамадзян праз тэкставыя паведамленні на тэлефоны, інфармацыйную інтэрнэт-старонку і паведамленя на нацыянальным тэлебачанні.

У выніку першага этапа вучэнняў стала вядома, што не кожны тэлефон атрымаў паведамленні, а спасылка на сайт не заўсёды працавала.

Каля 70 адсоткаў жыхароў Літвы не атрымалі аварыйнага паведамлення.

Намеснік дырэктара дэпартамэнта пажарнай і выратавальнай работы Міндаўгас Канапіцкас называе сённяшнія вучэньні паспяховымі, але прызнае, што адбыліся збоі.

«Задача, якую мы паставілі перад сабой у гэты дзень, удалася. У большасьці выпадкаў вы чулі, як равуць сірэны, і жыхары бачылі паведамленні на нацыянальным тэлеканале. Былі некаторыя парушэнні. (…) Вэб-сайт, прызначаны для інфармаваньня насельніцтва, не працаваў на працягу трох хвілін. Ці гэта тэхнічная ці арганізацыйная праблемы, мы пакуль што ня можам сказаць. Тыя паведамленні, што жыхары атрымалі на свае мабільныя тэлефоны, прыблізна даходзяць да 70 адсоткаў тэлефонаў. Прычын некалькі: тэлефоны, напэўна, ня так ідэнтыфікаваныя, і гэта таксама пытаньне ліцэнзій»,— тлумачыць Канапіцкас

Паводле раскладу, вучэнні будуць працягвацца чатыры дні:

1 кастрычніка па ўсёй краіне правяралі сістэму апавяшчэння і інфармавання насельніцтва: гучалі сірэны, жыхары  атрымлівалі паведамленні на мабільныя тэлефоны.

2 кастрычніка будзе мадэлявацца эвакуацыя насельніцтва. Таксама ў дзень вучэнняў змадэлююць размеркаванне таблетак ёду, імітацыю дэзактывацыі, чыстку і падрыхтоўку абсталявання.

Вучэнні 3 кастрычніка будуць уключаць у сябе паветраную радыяцыйную выведку, разгортванне верталётаў, наземную радыяцыйную выведку і забруджванне наваколнага асяродздзя.

4 кастрычніка Міністэрства ўнутраных спраў Літвы падвядзе вынікі вучэнняў.

У вучэннях таксама прымаюць удзел замежныя экспэрты і назіральнікі — экспэрты з Вялікай Брытаніі, Латвіі, Эстоніі і Польшчы. Яны павінны будуць прадставяць свае ацэнкі і абмяркуюць недахопы і магчымасці для паляпшэння, выяўленыя ў ходзе вучэняў.

Источник